поиск в каталоге

стрелочка Сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Мазго

admin03.11.2023

2 лістапада ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа адбылося мерапрыемства з вядомым беларускім паэтам Уладзімірам Мазго. На сустрэчу прыйшлі малодшыя школьнікі гімназіі № 17 і сярэдняй школы № 47 г.Мінска.

Уладзімір Мінавіч распавядаў пра сябе, пра свае кнігі, чытаў вершы, загадваў загадкі. Дзеці, у сваю чаргу, з цікавасцю слухалі аўтара і адказвалі на пытанні. Усе жадаючыя маглі набыць кнігу з аўтографам аўтара і зрабіць фота на памяць.