Сустрэча з рэдакцыяй часопіса “Бярозка”
17.11.2025
13 лістапада ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылася цікавая сустрэча з рэдакцыяй часопіса “Бярозка”. Гэта папулярны беларускі штомесячны гроамадска-палітычны, літаратурна-мастацкій і інтэлектуальный часопіс для падлеткаў, дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Заснаваны ў 1924 годзе. Спачатку выдаваўся пад назвай “Беларускі піянер”. З чэрвеня 1945 года часопіс “Бярозка”. У канцы 1980-х – пачатку 1990-х часопіс быў вельмі папулярным, тады ў ім друкаваліся цікавыя ўзоры мастацкай літаратуры, гістарычныя артыкулы, пераклады, рэгулярныя агляды беларускага року і постары выканаўцаў. Зараз ён набірае падпісчыкаў, іх на сеняшні день 1100, выходзіць 1 раз у месяц. На сустрэчы была прадэманстравана цікавая прэзентацыя аб часопісе, якую падрыхтаваў намеснік галоўнага рэдактара Міхась Мурза. Удзельнікі даведаліся, якія прыемныя перамены зведаў часопіс за апошні час. Потым выступіла вядомая пісьменніца Т.Бунта, якая надрукавалася ў часопісе першы раз амаль 50 год таму .Яна распавяла захапляльную гісторыю , як у часопіс патрапілі яе першыя творы, які адказ прыйшоў з рэдакцыі. Тамара Пятроўна нават захавала паштоўку ад Міколы Чарняўскага, тагачаснага супрацоўніка “Бярозкі” і сёлетняга лаўрэата Нацыянальнай прэміі Беларусі ў намінацыі “Дзіцячая літаратура”. Вельмі добрыя і шчырыя ўспаміны. А якія цудоўныя вершы чыталі ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання “Слова” – Н.Буранава, С.Яфрэмава, Т.Шурынава, А.Ждановіч і іншыя. Вечарына атрымалася цёплай, утульнай і запамінальнай.
