поиск в каталоге

стрелочка Сустрэча з супрацоўнікамі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

admin22.02.2023

22 лютага ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася сустрэча з супрацоўнікамі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў межах культурна-асветніцкай праграмы “Зберагаючы традыцыі, глядзім у будучыню: Спадчына продкаў”.

На навукова-папулярную лекцыю “Жывое ў вяках беларускае слова”, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы, былі запрошаны вучні старэйшых класаў сярэдніх школ №187, 53, 76.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне.

Ярмоленка Эльвіра Валер’еўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы распавяла пра старабеларускую мову, якая была распаўсюджана на славянскіх землях ВКЛ да канца 17 ст. і захоўвалася да пачатку 19 ст.

Слухачы атрымалі магчымасць пазнаёміцца з унікальным “Гістарычным слоўнікам беларускай мовы” у 38 тамах, які выходзіў у друк з 1982 года па 2017 год.

Паляшчук Наталля Вікенцьеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распавяла пра гэта шматтомнае акадэмічнае выданне, у якім змешчана больш за 75 тысяч слоў, зафіксаваных у летапісах, статутах, хроніках, рыцарскіх раманах, мемуарных, публіцыстычных творах ХІV — ХVІІІ стагоддзяў. Яна параіла, якім чынам гэта ўнікальнае выданне (можа быць карысным сёння) можна выкарыстоўваць у наш час.

Напрыканцы прысутныя паўдзельнічалі у інтэрактыве: чыталі тэксты на старабеларускай мове, адказвалі на пытанні віктарыны “Што азначае старадаўняе слова?”