поиск в каталоге

стрелочка СУСТРЭНЕМСЯ, СЯБРЫ, У ЛІСТАПАДЗЕ!..

admin22.11.2024

Літаратурна-музычная імпрэза з такой назвай прайшла 19 лістапада 2024 года ў сталічнай бібліятэцы № 1 імя Л.М. Талстога. Вядучым мерапрыемства стаў кіраўнік Літаратурнага клуба «Экватар», пісьменнік і журналіст Вячаслаў Корбут.

На імпрэзе выступілі наступныя сябры клуба: шэф-рэдактар альманаха «Літаратурны экватар», пісьменніца і журналістка Інга Вінарская; паэт, празаік, драматург Глеб Ганчароў; спявачка, аўтар песень Святлана Войтава; паэт Валянцін Шведаў; паэт, філосаф, кандыдат філасофскіх навук Ігар Шыршоў; паэтка, музыкант, спявачка Святлана Ефіменка; доктар педагагічных і фізіка-матэматычных навук, прафесар Белдзяржуніверсітэта Алег Мельнікаў.

У рамках мерапрыемства была праведзена невялікая прэзентацыя новай кнігі паэта, празаіка, барда Юрася Нератка «Чучмара». На імпрэзе прысутнічалі выкладчыкі і навучэнцы сталічных каледжаў.