поиск в каталоге

стрелочка Свет дзяцінства – самы лепшы свет

admin15.09.2022

21 верасня адзначаецца Міжнародны дзень міру. Гэтай даце была прысвечана сустрэча вучняў 3 “А” і 3 “Б” класаў сярэдняй школы № 10 з вядомым беларускім пісьменнікам Мікалаем Мікалаевічам Чарняўскім, якую арганізавалі 13 верасня супрацоўнікі бібліятэкі № 5.

 Мікалай Мікалаевіч нарадзіўся ў час Вялікай Айчыннай вайны і добра ведае, якую цану заплаціў наш беларускі народ за Перамогу. Ён гаварыў хлопчыкам і дзяўчынкам аб тым, як цудоўна жыць у нашай краіне пад мірным небам, што трэба радавацца кожнаму новаму дню, набірацца ведаў і шмат чытаць.

Вельмі зацікавіла школьнікаў газета 1958 года, у якой быў надрукаваны самы першы верш аўтара –“Васілёк”. Таксама пісьменнік паказаў і сваю першую кнігу “Дзе лета канчаецца”  1963 года.

З-пад пяра Мікалая Мікалаевіча Чарняўскага на працягу ўсёй яго творчай дзейнасці выйшла шмат кніг для дзяцей. Аб некаторых з іх ён расказаў вучням, а таксама прачытаў ім вершы, скарагаворкі…

У канцы сустрэчы ўсе жадаючыя мелі магчымасць набыць кнігі з аўтографам аўтара.

smart