Свет прыроды: беларускія эцюды
14.07.2023
Усе мы любім свой родны край, яго цудоўныя краявіды з блакітнымі азёрамі і стужкамі рэк, акружаных лясамі, квітнеючымі лугамі і таямнічымі балотамі. Кожны з іх мае сваю адметную асаблівасць і прыродную цэннасць. Разам з захапленнем прыгажосцю прыроды, яе незвычайнымі з’явамі, мы павінны клапаціцца аб яе ахове. Супрацоўнікі бібліятэкі № 11 і госці мерапрыемства: карэспандэнт Паліна Толкач і адказны сакратар Уладзімір Русаковіч часопіса “Родная прырода” разам з навучэнцамі сярэдніх школ № 43 і № 143 здзейснілі слайд-вандроўку па парках і вуліцах Мінска, адкрылі таямніцы ляснога царства, паслухалі непаўторныя спевы разнастайных птушак. У ходзе мерапрыемства дзеці паказалі сваю эрудыцыю, адказваючы на пытанні аб раслінным і жывёльным свеце Беларусі.

