поиск в каталоге

стрелочка Свяшчэнная памяць Вялікай Перамогі

admin08.05.2024

У кожным кутку Беларусі, у кожнай сям`і вайна пакінула незагойныя раны ад жахлівых злачынстваў гітлераўскіх катаў і іх паслугачоў. Перажытая трагедыя, крывёй і потам здабытая перамога – вечная крыніца болю, гонару і славы нашага народа.

Напярэдадні свята Перамогі і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у бібліятэцы № 11 адбылася ўрачыстая вечарына. Перад чытачамі і жыхарамі мікрараёна Чыжоўка выступіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ляпешка Генадзь Уладзіміравіч, які адзначыў, што праўда пра перамогу засцерагае нашу зямлю ад пагроз новага часу, а ўсё чалавецтва – ад адраджэння разбуральных ідэй нацызму.

Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі прэзентацыю “Праўда і памяць аб вайне мацней часу”. Удзельнікі мерапрыемства, дзеці вайны, успаміналі пережытае, разам з ансамблем “Мы – славяне” спявалі ваенныя песні і песні сваей маладосці.