поиск в каталоге

стрелочка Свята музыкі і тэатра

admin09.06.2023

9 чэрвеня ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося свята музыкі і тэатра. Для школьнага лагера гімнізіі № 17 г.Мінска і школьнага лагера Палаца дзяцей і моладзі “Золак” г.Мінска была падрыхтавана вялікая праграма. Клуб гітарнай песні “Сокол” Палаца дзяцей і моладзі г.Мінска пад кіраўніцтвам Г.Жданава не першы раз выступае перад гледачамі, заўсёды гэта цудоўны настрой і аншлаг не толькі сярод дзяцей, але і сярод дарослых. Удзельнікі клуба займаюцца ў ім шмат гадоў. Некалькі гадоў таму, акрамя гітарнай песні пачалі рыхтаваць музычныя спектаклі, дзе выкарыстоўваецца як музычны інструмент толькі гітара. Першы спектакль – “Прыгоды Бураціна” прайшоў з вялікім поспехам. І вось ужо другі раз за месяц мы глядзім з задавальненнем другі – “Брэменскія музыканты”.

Першае аддзяленне – канцэрт салістаў клуба паасобку і вялікай групай. Гучалі папулярныя сярод моладзі песні ,дзеці спявалі разам з клубам адметную песню “Юность” групы “Добро”, песні В.Цоя, песні з кінастужкі “Салдат”,знакамітыя турыстычныя творы. Другая частка – доўгачаканыя “Брэменскія музыканты”. Гэтая казка братоў Грым – любімы твор усіх дзяцей  усіх часоў. Казка аб сапраўдным сяброўстве, каханні і добрай надзее. Музыку для савецкага мультфільма і мюзікла напісаў знакаміты кампазітар Г.Гладкоў. Адначасова з прадстаўленнем спектакля на экране дэманстраваўся мультфільм, але ён быў без гука, песні спявалі і выконвалі свае ролі навучэнцы клуба “Сокол”. Асабліва спадабаліся прысутным Асёл, Трубадур, Прынцэса і Кароль. Яркія касцюмы, цудоўныя песні. Такія мерапрыемствы заўсёды пакідаюць след у душах дзяцей і дарослых.