поиск в каталоге

стрелочка Свята вясны і прыгажосці

admin04.03.2023

У гонар нашых мілых жанчын 4 сакавіка ў бібліятэцы № 15 імя Цёткі адбылася літаратурна-музычная імпрэза “Свята вясны і прыгажосці”. Галоўны выступоўца бард Валерый Віткін разам са сваёй камандай павіншавалі ўсіх прысутных жанчын з надыходзячым святам 8 Сакавіка, пажадалі працоўных і творчых поспехаў, а таксама добрага настрою ў любое надвор’е. Пад гукі бадзёрай гітары і любімых песень бібліятэчная зала напоўнілася доўгачаканым сонечным святлом, што зрабіла канцэрт яшчэ больш радасным і вясновым!