Святло душы, святло навукі
06.09.2022
У Год гістарычнай памяці Дзень беларускага пісьменства набывае асаблівае гучанне, а тое, што гэтае свята супадае з пачаткам навучальнага года, вельмі сімвалічна. Бібліятэка-філіял № 15 ім. Цёткі арганізавала для навучэнцаў 3 “А” класса сярэдняй школы № 13 інфармацыйна-гістарычную гадзіну “Святло душы, святло навукі”. Разам з дзецьмі мы ўспомнілі старонкі беларускай даўніны і асоб , якія ўсё свае жыццё плённа працавалі на ніве асветніцта і навукі, і назаўжды ўпісаны ў гісторыю нашай краіны. Дзецям была прапанавана мультымедыйная прэзентацыя і віктарына, а для наведавальнікаў бібліятэкі – тэматычны прагляд літаратуры.
