Сямейныя каштоўнасці і народныя традыцыі – аснова дзяржавы
25.10.2024
Днямі ў бібліятэцы № 11 адбылася цудоўная вечарына “Сямейныя каштоўнасці і народныя традыцыі – аснова дзяржавы”.
На сустрэчу з жыхарамі Заводскага раёна прыйшлі: начальнік ЗАГСа Калініна Н. А., загадчыца аддзела ТЦСАН Чарнец В. А. і намеснік галоўнага ўрача паліклінікі № 22 Астапава А. П.
Адбыўся цікавы і змястоўны дыялог аб значнасці сварэння сям`і, выхаванні дзяцей у поўных сем`ях, увазе дзяржавы да сямейных каштоўнасцяў, бо яны і захаванне народных традыцый – аснова нацыі.
Гурт народнай песні “Бліскавіца” Мінскага дзяржаўнага каледжа імя М. І. Глінкі падараваў прысутным вянок народных беларускіх песень.

