поиск в каталоге

стрелочка Сымон-музыка. Шлях да чытача

admin29.10.2025
Паэма“Сымон-музыка” займае асаблівае месца ў беларускай літаратуры. Упершыню яна ўбачыла свет у Мінску ў 1925 годзе. За сваю 100-гадовую гісторыю паэма натхніла мноства творцаў і знайшла адлюстраванне ў музыцы, выяўленчым мастацтве, тэатры.

28 лістапада бібліятэка № 14 імя Ф. Багушэвіча  прапанавала навучэнцам лінгвагуманітарнага каледжа ўнікальную магчымасць дакрануцца да творчасці вялікага паэта, класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа праз тэатралізаваную кампазіцыю  “Сымон-музыка. Шлях да чытача”. Удзельнікі народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” БДПУ імя М. Танка паказалі міні-спектакль, які не пераказвае паэму, а з дапамогай мастацкіх сродкаў распавядае гісторыю яе напісання. Бо мала ёсць твораў у беларускай літаратуры з такім загадкавым і няпростыя лёсам. Сустрэча адбылася напярэдадні 143-й гадавіны з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.