поиск в каталоге

стрелочка Табой я жыў, табой жыву…

admin28.11.2022

25 лістапада ў бібліятэцы № 14 імя Ф. Багушэвіча адбылася прэзентацыя кнігі “Табой я жыў, табой жыву…”, прысвечанай Марыі Дзмітрыеўне Каменскай – жонке народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Кніга стала адметнай з’явай ў час святкавання 140-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.  Аўтары кнігі – нашчадкі Якуба Коласа і Марыі Міцкевіч – унучка Вера Данілаўна Міцкевіч і праўнучка Васіліна Валер’еўна Міцкевіч. Кніга раскрывае чытачу Народнага паэта з нязвыклага ракурсу, праз прызму асабістага жыцця.

Васіліна Міцкевіч ведае пра Якуба Коласа, напэўна, больш за многіх. І гэта нядзіўна, улічваючы, што яна – галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея пісьменніка.  Васіліна Валер’еўна падзялілася з прысутнымі на сустрэчы бібліятэкарамі школ Фрунзенскага раёна сталіцы цікавымі звесткамі пра сваіх продкаў, пра тое, як стваралася кніга, адказала на шматлікія пытанні слухачоў.

Кніга “Табой я жыў, табой жыву…” – гэта добры падручнік сямейнай педагогікі, напоўнены любоўю і хараством жыцця. Па яе старонках можна вывучаць гісторыю беларускай літаратуры, наталяць смагу па жывому, багатаму і роднаму беларускаму слову.