Тэатральная пастаноўка па матывах п’есы “Паўлінка”
15.05.2025
15 мая ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню сям’і, якое прайшло ў форме тэатральнай пастаноўкі па матывах п’есы “Паўлінка” народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Гледачы змаглі пагрузіцца ў свет сямейных адносін, назіраючы за гісторыямі галоўных герояў — Паўлінкі і яе сям’і. Пастаноўка адлюстравала радасці і цяжкасці сямейнага жыцця, падкрэсліваючы важнасць падтрымкі і дыялогу.
У заключэнні мерапрыемства прагучала музыка, якая падкрэсліла значэнне сямейных каштоўнасцяў. Усё гэта стварыла цёплую і дружалюбную атмасферу, якая заахвоціла ўдзельнікаў больш уважліва ставіцца да сваіх блізкіх.


