поиск в каталоге

стрелочка Традыцыі беларусаў і сучаснае жыцце

admin16.09.2022

Да Дня народнага адзінства, дзяржаўнага свята Беларусі, заснаванага ў 2021 годзе як даніны гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, у бібліятэцы № 1 імя Л.М.Талстога адбылося фальклорна-музычнае свята “Традыцыі беларусаў і сучаснае жыцце”.

Перад навучэнцамі Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа легкай прамысловасці і бытавога абслугоўвання насельніцтва выступіў вядомы грамадскі дзеяч, афіцэр у адстаўцы Г.П.Атаманаў.

Георгій Пятровіч прэзентаваў моладзі гісторыю свята і пажадаў кожнаму прысутнаму стаць сапраўдным грамадзянінам сваей краіны. На прыканцы мерапрыемства адбыўся святочны канцэрт з удзелам ансамбля ветэранаў працы “Спадканне” (Цэнтральны раен г.Мінска).