поиск в каталоге

стрелочка Твой дзень стваральны славім, Беларусь!

admin13.09.2023

Плыве ў блакіце белы бусел,

І луг квяцісты, як абрус.

А мы з табою – беларусы,

Радзіма наша – Беларусь.

                                             М.Пазнякоў

Ужо трэці год наша краіна святкуе Дзень народнага адзінства, які выпадае на 17 верасня.

Напярэдадні свята ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы паэтычным спектаклем “Твой дзень стваральны славім, БЕЛАРУСЬ!” адбылося ўрачыстае адкрыццё сезона Мінскага гарадскога тэатра паэзіі.

І першыя словы прывітання былі ад заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктара Тэатра паэзіі, паэта, празаіка, перакладчыка, публіцыста Міхася Пазнякова.

Павіншаваць са святам наведвальнікаў і гасцей бібліятэкі завіталі: лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў, выкладчык кафедры народна-песеннай творчасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва Аляксандр Валодчанка; пераможца міжнародных конкурсаў, паэт, бард, рэжысёр, выкладчык музычна-тэатральных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка Таццяна Жылінская.

У іх выкананні прагучалі песні пра нашу родную зямлю, пра нашу Бацькаўшчыну, нашу Беларусь. У спектаклі прагучалі вершы вядомых беларускіх паэтаў: М.Пазнякова, У.Мазго, А.Зэкава, М.Чарняўскага, Н.Гальпяровіча і іншых.

Сцэнарыст і рэжысёр спектакля – пісьменніца, пераможца шматлікіх літаратурных конкурсаў Валянціна Драбышэўская.

Мастацкі кіраўнік тэатра – артыстка кіно і эстрады Вольга Багушыньска.

Сапраўдным упрыгожваннем вечара паэзіі сталі маленькія артысты, пераможцы шматлікіх творчых конкурсаў, вучні сярэдніх школ г.Мінска – Роберт Багушыньскі і Яраслаў Байкоў. А таксама самая маленькая артыстка – дэбютантка Варвара Сушкова і студэнтка магістратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта– Анастасія Кастэнка.