Творчая сустрэча
01.09.2026
28 жніўня ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча «Полет жизни» з Карынай Каралёвай-Гембіцкай. Карына Каралева – Гембіцкая – пісьменнік, паэт, аўтар кніг і мноства публікацый ў перыёдыке, кампазітар, мастачка. С 7-мі год стварае музыку, с 14-ці год піша вершы і прозу, малюе, займаецца вынаходствам новага стыля жывапісу. Карына- член Саюза пісьменнікаў Расіі, аб’яднанняў «Свиток», «Личный взгляд», «Московские окна» і г. д. Яна аўтар шматлікіх музычных твораў. Але іх аб’ядноўвае ўласны стыль кампазітара.
Карына таксама з’яўляецца эксперыментатарам, часам яна сумяшчае вершы и прозу разам, застаючыся ў рамках класічнага стыля.
На сустрэчы прагучалі вершы і ўрыўкі з прозы: “Желтый текст”, “Освободжение”, “Апостол”, “Савраска” і інш. Таксама гледачы пачулі музычныя п’есы Карыны Каралёвай-Гембіцкай, з якіх найбольш запамінальна прагучаў праграмны твор “Куркума”. Публіка вельмі цёпла сустракала пісьменніцу, па словах самой Карыны атрымалася непаўторная імправізацыйная сустрэча. Калектыў нотна-музычнай бібліятэкі выражае ёй шчырую падзяку і жадае творчых поспехаў!

