Творчая сустрэча
14.09.2026
2 верасня ў філіяле нотна-музычнай бібліятэкі адбылася творчая сустрэча з маладой пісьменніцай Ксеніяй Зарэцкай. Мерапрыемства прымеркавана да Дня беларускага пісьменства.
Ксенія Зарэцкая нарадзілася ў 2002 годзе ў горадзе Кобрыне, што на Берасцейшчыне. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ і зараз працуе рэдактарам у літаратурна-мастацкім часопісе “Маладосць”. Пераможца Рэспубліканскіх літаратурных конкурсаў “БрамаМар”, “Першацвет”, а яшчэ з’яўляецца суаўтаркай праекта аб сучасным беларускім тэатры “Кантравыя”.
Першая публікацыя Ксеніі выйшла ў часопісе “Волшебный”, калі дзяўчынцы было 13 гадоў. З літаратурнай прозай друкавалася ў раённай газеце “Кобрынскі веснік” і альманаху “аБДУмана”.
Ксенія-аўтар публіцыстычных і крытычных артыкулаў, якія друкуюцца на старонках газет “Культура”, “ЛІМ”, “Переходный возраст”, а таксама ў часопісах “Бярозка”, “На экранах”, у яе родным часопісе “Маладосць”.
Творы нашай ганаровай госці можна знайсці ў калектыўных зборніках “Вазьмі сваю свяцільню”, “Размова з люстэркам”, дзе Ксенія Зарэцкая друкуецца пад творчым псеўданімам Ясенія Аляксеева.
На сустрэчы Ксенія распавяла аб сваім першым дэбютным зборніку “Мяне там чакаюць”. А потым ахвотна адказвала на ўсе пытанні прысутных. Падтрымаць Ксенію Зарэцкую прыйшлі яе калегі: галоўны рэдактар “Маладосці” Вольга Рацэвіч і рэдактар Аксана Казлова, супрацоўніца “Мастацкай літаратуры” Юлія Конюхава, якія чыталі вершы і падрыхтавалі добрыя словы пра Ксенію.
Працягнулі сустрэчу супрацоўнік выдавецтва “Мастацкая літаратура” Таццяна Пляшчынская, якая прачытала верш В. Шніпа і член Саюза пісьменнікаў Таццяна Цвірко – распавяла пра свае апошнія кнігі. У музычнай частцы сустрэчы прагучалі песні на беларускай мове ў выкананнні маладых удзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Слова”.
Нам часта скардзяцца чытачы шаноўнага веку: “Якая цяпер моладзь! Кніг не чытаюць!”. Аднак у нас для іх ёсць адказ: “А Вы прыходзьце да нас на нашы мерапрыемствы, паглядзіце, якая таленавітая наша моладзь, якія гэта прыгожыя людзі!” Такія маладыя асобы, як Ксенія Зарэцкая – гэта гонар нашай краіны, менавіта яны будуюць будучыню нашага народа і захоўваюць родную мову. Калектыў нашай бібліятэкі жадае Ксеніі творчых поспехаў і пленнай працы ў яе родным часопісе!


