поиск в каталоге

стрелочка Творчая сустрэча

admin13.04.2023

13 красавіка ў бібліятэцы № 1 імя Л.М.Талстога адбылася творчая сустрэча навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа з беларускім пісьменнікам Паўлам Гушынцом. На працягу цэлай  гадзіны аўтар вядомых кніг інтэрактыўна і пазітыўна распавядаў пра сваю прафесію, творчыя здабыткі,сям΄ю і сяброў. Навучэнцы з задавальненнем задавалі пытанні, прымалі актыўны ўдзел у бяседзе. Будучым медыкам было цікава бачыць пісьменніка, яго творы і электронную прэзентацыю пра розныя перыяды жыцця. На прыканцы мерапрыемства кожны слухач атрымаў аўтограф і фатаздымак з аўтарам на памяць.