поиск в каталоге

стрелочка Творчая сустрэча

admin22.01.2025

Скончыліся Каляды. У апошні вечар перад Вадохрышчам у нотна-музычнай бібліятэцы адбылася вельмі незвычайная вечарына. Да нас завітаў беларускі мастак, графік, паэт, лаурэат прэміі “Залаты апостраф” Рыгор Сямёнавіч Сітніца.  

У госці ён прыйшоў у якасці паэта і дэкламатара, а тэмай  сустрэчы сталі Каляды.  Таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім.  Ён прымусіў нас зусім па-іншаму зірнуць на такую звыклую ў гэтыя святочныя дні з’яву,  як батлейка.

Трэба дадаць , што Рыгор Сямёнавіч – майстр дэкламацыі. Кожны верш гледачы сустракалі авацыяй. І прыгожым арнаментам канцэрту стала цудоўная музыка Рамо ў выкананні піяністкі Паліны Чэслаўскай.