Творчая сустрэча
05.12.2025
3 снежня ў бібліятэцы №1 імя Л.М.Талстога прайшла творчая сустрэча з паэтам Генрыхам Тарасевічам.Навучэнцам Мінскага дзяржаўнага каледжа інавацыйных будаўнічых тэхналогій імя І.М.Жыжэля аўтар распавеў расказ пра свае першыя вершы, цярністы шлях да чытача і пра свае адносіны да сучаснай беларускай літаратуры.
Выступоўца падкрэсліваў, што паважае розныя формы сучаснай паэзіі, аднак аддае перавагу класічным. Асабліва даспадобы строгая рэгламентацыя санетаў з іх лаканізмам, дакладнасцю, эстэтыкай. Нездарма ў творчым асяроддзі лічыцца: добры санет варты цэлай паэмы.
Ён перакананы, што паратунак ад сусветнай злосці – у хрысціянстве, спагадзе, справядлівасці. Гэта і стараецца перадаць у сваіх вершах.
