Творчая сустрэча
06.04.2026
31 сакавіка ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылася цудоўная вечарына да Года беларускай жанчыны. Нашай гераіняй стала паэтэса, бард, актрыса і рэжысёр, лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, старшага выкладчыка кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва БДПУ імя М.Танка Таццяны Жылінскай. Вечарына зладзілася з нагоды дня нараджэння Таццяны Генадзьеўны. Адкрыў праграму вядучы мерапрыемства і выдатны выканаўца А.Валодчанка песняй “Ты мне вясною прыснілася” (музыка Ю.Семенякі на вершы М.Шушкевіча) і рамансам “Только раз бывают в жизни встречи” (музыка Б.Фаміна на вершы П.Германа). Да мікрафона падышла паэтэса і прачытала некалькі вершаў – “Головокружение”, “Весенние поэты”, “Весенних листьев немоту”, “Я в сердце день впущу”, “Септима”, “Минуэтное хамство”, “Мамины вечера” і іншыя. Выдатная спявачка Н.Папко праспявала дзве песні – “Фонтану Бахчисарайского фонтана” (музыка А.Уласава на вершы А.Пушкіна) і “Мама” (музыка Ул.Галаўко на вершы А.Туравай). Павіншаваць Таццяну Жылінскую прыйшлі шмат гасцей. Сярод іх М.П.Пазнякоў, старшыня Мінскага аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі і актрыча Мінскага тэатра паэзіі В.Багушынская. А.Еўдакімаў выканаў “Вальс Лары” з кінафільма “Доктор Живаго” кампазітара М.Жара. Рэжысёр Мінскага гарадскога тэатра паэзіі А.Красоўская прачытала два верша паэтэсы, вельмі цікавым было віншаванне беларускай паэтэсы Л.Палеес. Наша гераіня шмат год пражыла ў Віцебску. Яна прачытала некалькі вершаў , звязаных з гэтым цудоўным горадам, а дуэт музычнай студыі “Престо” (г.Заслаўе) выканаў песню “Мы полетим над городом” з мюзікла “Баллада о маленьком сердце” кампазітара А.Міронава . С.Хаменка прапанаваў слухачам песню “Папа купил автомобиль” кампазітара А.Пугачовай. Вакальны ансамбль “Кластар” (таксама студыя “Престо”) праспяваў песню “Где мы будем завтра” кампазітара А.Альханскага. Напрыканцы Таццяна Генадзеўна прачытала вершы “Поброжу по тихой осени”, “Память” і “Не стреляйте в поэтов”. Атрымалася вельмі змястоўнае, шчырае і прыгожае мерапрыемства – шмат музыкі і шмат паэзіі.


