поиск в каталоге

стрелочка Творчая сустрэча «Мелодыі душы»

admin26.05.2026

У нотна-музычнай бібліятэцы адбылася літаратурна-музыкальная сустрэча «Мелодыі душы» з удзелам вядомых беларускіх аўтараў Уладзіміра Мазго і Генрыха Тарасевіча.

Уладзімір Мазго — намеснік старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій і песенных фестываляў, уладальнік медаля Францыска Скарыны. На сустрэчы прагучалі не толькі вершы ў выкананні аўтара, але і знакамітыя песні на яго словы з рэпертуару Анатоля Ярмоленкі, Ядвігі Паплаўскай, Аляксандра Ціхановіча і ансамбля «Сябры».

Другі госць вечарыны — паэт і навуковец-аграрнік Генрых Тарасевіч, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ліквідатар наступстваў аварыі на ЧАЭС, які шмат гадоў аддаў працы ў Дэпартаменце па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС, ён ніколі не пакідаў творчасць. Аўтар прадставіў слухачам свае вершы і выканаў некалькі песень уласнага сачынення, напоўненых хрысціянскімі каштоўнасцямі, спагадай і добрым гумарам.

Шчыры дыялог і музычныя нумары падарылі гасцям бібліятэкі незабыўныя эмоцыі і сапраўднае духоўнае натхненне.