поиск в каталоге

стрелочка Творчая сустрэча з ўдзельніцамі клуба “Сударушка”

admin26.04.2023

На працягу апошніх стагоддзяў самым галоўным святам вясны ў асяроддзі беларусаў лічыцца Вялікдзень. Да гэтага дня загадзя пачынаюць рыхтавацца, каб разам з сям’ёй адзнычыць светлую Пасху, павіншаваць сваіх сяброў і сваякоў і пачаставаць іх вялікоднымі кулічамі і фарбаванымі яйкамі. У кожнай гаспадыні свае сакрэты, якімі не ўсе гатовы падзяліцца. Бібліятэка № 4 імя М.В. Гогаля арганізавала творчую святочную сустрэчу з ўдзельніцамі клуба “Сударушка”, на якой можна было навучыцца рабіць пасхальныя сувеніры, пакаштаваць святочныя прысмакі, абмяняцца рэцэптамі, спосабамі ўпрыгожвання і фарбавання яек, паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі і атрымаць падарункі.