Творчая сустрэча з Леанідам Дранько-Майсюком
23.10.2024
19 кастрычніка ў ліцэі БНТУ адбылося сапраўднае свята паэзіі. Бібліятэка № 15 ім. Цёткі разам з Выдавецкім домам «Звязда» правялі для навучэнцаў ліцэя творчую сустрэчу з адным з самых вядомых і папулярных беларускіх пісьменнікаў – Леанідам Дранько-Майсюком.
Некаторыя вершы Леаніда Васільевіча пакладзены на музыку. Самая вядомая песня «Полька беларуская», музыку для якой напісаў Ігар Лучанок, а выканаў ансамбль «Сябры». Дарэчы, менавіта гэты верш з’яўляецца любімым вершам аўтара.
Мерапрыемства прайшло на адным дыханні. Прысутныя чыталі ўголас вершы, задавалі мноства пытанняў. У канцы ўсе жадаючыя змаглі набыць зборнік паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка «Скарб», а таксама зрабіць фота на памяць.

