Творчая сустрэча з мастакамі ў Купалаўскі дзень
09.07.2025
Традыцыйна 7 ліпеня ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбываецца свята – Купалаўскі дзень. Мы святкуем дзень нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, чыя творчасць мае вечную каштоўнасць.
На працягу дня ў бібліятэцы ладзіцца шэраг мерапрыемстваў. Увечары мы запрасілі нашых чытачоў на творчую сустрэчу з мастакамі – членамі Міжнароднай грамадскай арганізацыі “Еўразійская Мастацкая Садружнасць”. Работы мастакоў прадстаўлены на выставе жывапісу, якая мае назву “Купалаўскі вянок” і з 17 чэрвеня экспануецца ў нашай бібліятэцы. Сучасныя мастакі Беларусі праз сваю творчасць захоўваюць памяць пра Янку Купалу і вызываюць цікавасць ў грамадства да творчасці паэта.
На мерапрыемства завіталі супрацоўнікі культурна-асветніцкага тэлеканала «Беларусь-3» Белтэлерадыёкампаніі.
Гасцей і наведвальнікаў бібліятэкі чакала экскурсія па выставе, якую правялі мастакі. Прыемным і цікавым момантам для прысутных стаў дэманстрацыйны майстар-клас. Мастакі ўсе разам напісалі калектыўнуюкарціну “Папараць-кветка”. Падчас розыгрышу ўладальнікам гэтай работы пашчасціла стаць чытачцы бібліятэкі.
А Купалаўскай бібліятэцы мастак Віктар Данілаў падараваў сваю новую карціну “Вязынка”, якую ён напісаў непасрэдна ў бібліятэцы на працягу дня
7 ліпеня перад пачаткам мерапрыемства.
Запрашаем жыхароў і гасцей Мінска наведаць выставу “Купалаўскі вянок” да 31 жніўня па адрасе: г. Мінск, вуліца Веры Харужай, д. 16.



