поиск в каталоге

стрелочка Творчая сустрэча з Наталляй Алейнікавай

admin23.02.2023

Творчая сустрэча з паэтэсай, пісьменніцай, мастаком-ілюстратарам Наталляй Алейнікавай адбылася 23 лютага ў інтэрнаце № 2 Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Творца прадставіла прысутным кнігі “Ажыццяўляюся табою…” і “Мысли вслух…”

Ствараючы вершаваны зборнік “Ажыццяўляюся табою…”, аўтар трымалася галоўнай ідэі – паэтычнымі радкамі і жывапісам распавесці пра любімае Палессе, каб перад чытачом на старонках кнігі разгарнулася хараство беларускай прыроды.

У кнізе афарызмаў “Мысли вслух…» Наталля разважае пра дабрадзейнасць, перспектывы чалавецтва…

У пачатку мерапрыемства прагучала песня “Палессе”, у выкананні Руслана Аляхно, якая такой блізкай і роднай стала для нашай госці. Прайшла прэзентацыя па творчасці Наталлі Алейнікавай. Бібліятэкарам бібліятэкі № 19 была дадзена гістарычная даведка пра Палессе, з відэасюжэту прысутныя даведаліся пра існаванне Палескага музея.

Падчас сустрэчы Наталля Алейнікава знаёміла прысутных з афарызмамі, чытала вершы на беларускай і рускай мовах. Пазнаёміла гасцей і з аўтарскім жывапісам.