поиск в каталоге

стрелочка Творчая сустрэча з пісьменніцай Аленай Анатольеўнай Стэльмах

admin03.11.2023

3 лістапада ў бібліятэцы № 13 у межах сумеснага праекта “Чытач запрашае “Звязду”” пры аншлагу адбылася цудоўная сустрэча з пісьменніцай Аленай Анатольеўнай Стэльмах.

Асабіста пазнаёміцца з творцай прыйшлі вучні гімназіі № 14 і сярэдняй школы № 141. Дзеці рыхтаваліся да мерапрыемства, вучылі напамяць вершы, чыталі кнігі, таму адбылася ўзаемная зацікаўленая размова пра творчасць, дзіцячую літаратуру. Юныя чытачы задалі мноства пытанняў і Алена Анатольеўна адкрыла ім шмат сакрэтаў сваёй творчай біяграфіі. Дзеці масава набывалі кнігі аўтара і пад час аўтограф-сесіі ўтварылася вялікая чарга.