Творчая сустрэча з пісьменнікам С.Трахіменкам
13.11.2023
10 лістапада ў бібліятэцы № 1 імя Л.М.Талстога адбылася творчая сустрэча школьнікаў старэйшых класаў сярэдняй школы № 3 з вядомым беларускім пісьменнікам, выкладчыкам і юрыстам С.Трахіменкам.
Сяргей Трахіменак – аўтар шматлікіх вострасюжэтных кніг, літаратурных сцэнарыяў, майстар дэтэктыўнай прозы, прыгодніцкіх раманаў, публіцыстычных артыкулаў, драматычных і сатырычных твораў. Яго хвалююць тэмы Вялікай Айчыннай вайны, вострыя праблемы сучаснасці і будучыня чалавецтва.
Сяргей Аляксандравіч у бібліятэцы №1 не ўпершыню. Усе на гэтай сустрэчы было. Гэта і прэзентацыя новых кніг аўтара, размова пра літаратурную творчасць і пастаянны дыялог з маладым пакаленнем.

