поиск в каталоге

стрелочка Творчы вечар Таццяны Жылінскай

admin19.04.2023

19 красавіка ў бібліятэцы № 22 у літаратурным клубе «Шчырасць» адбыўся творчы вечар паэткі, актрысы, рэжыссёра, барда, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, старэйшага выкладчыка кафедры “Тэорыя і методыка выкладання мастацтва” Беларускага дзярдаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка – Таццяны Жылінскай.

Таццяна Генадзьеўна таленавітая паэтка, выдатны выкладчык, абаяльная жанчына, якая ва ўсіх сваіх праявах умее дакрануцца да душы і сэрца людзей. Мінчанка, лаўрэат і пераможца шматлікіх літаратурных конкурсаў, форумаў і фестываляў. Вершы Таццяна Жылінская піша не так даўно і часта выступае са сваімі творамі перад рознай аўдыторыяй.

У яе актыве – персанальны зборнік “Двое”, зборнік вершаў “Вечерок у телевизора”, паэтычны зборнік “Странствующие гиперболы”, а таксама шматлікія публікацыі ў перыёдыцы. Гэта неаднаразовы лаўрэат і пераможца прэстыжных міжнародных конкурсаў, форумаў і фестываляў. Таццяна Жылінская з поспехам працуе ў жанры аўтарскай песні. На вечарыне прагучалі музычныя кампазіцыі ў яе выкананні на вершы Аўруціна А.Ю. “Было утро”, Пазнякова М.П. “Сыходзіць лета”, “Усміхніцеся мне вясной” і іншыя. Гучалі песні і на вершы аўтара “Потерянная песня”, “Если ты меня забудешь” і іншыя. Шмат цёплых слоў пра сваю паэтычную і музычную творчасць Таццяна Генадзьеўна пачула ад прысутных. Пажадалі натхнення, поспехаў і далейшага росквіту таленту.

Сустрэча атрымалася вельмі шчырая і прыемная, задавальненне ад яе атрымалі ўсе ўдзельнікі вечарыны.