Творчы вечар
28.09.2023
27 верасня ў бібліятэцы № 22 у літаратурным клубе «Шчырасць» адбыўся творчы вечар паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Льва Паўлавіча Марозава-Парэмскага.
Сярод тых, хто прыйшоў на мерапрыемства былі чытачы бібліятэкі, пастаянныя члены літаратурнага клуба. Кіраўнік клуба – Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў прадставіў госця. Нарадзіўся Леў Паўлавіч у г.п. Клічаў Магілёўскай вобласці. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1967). Працаваў у часопісе “Мелиорация и водное хозяйство”, на Белдзяржтэлерадыё, у часопісе “Пралеска”. Упершыню ў друку з’явіліся вершы ў 1968 г. Яны змяшчаліся ў часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Беларусь”, зборнікаў “Дзень паэзіі”, у штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”. Аўтар паэтычных кніг “Спагада” (1980), “Адценні” (2009), “Іпастасі” (2011), “Мгновения” (2017), “Нагоды” (2019), “Думы” (2021), кніг для дзяцей “Каламбір” (1991), “Хітруха” (2005), гераічнай балады “Паядынак” (2022). Асноўнымі ў яго творчасці з’яўляюцца тэмы – Вялікай Айчыннай вайны, Радзімы, жыцця, кахання, адзіноты.
Загадчык бібліятэкі падзякавала госця за цікавы вечар, пажадала здароўя, творчых поспехаў, а Леў Паўлавіч падарыў біблітэцы сваю кнігу вершаў “Думы” з аўтографам.
Сустрэча атрымалася вельмі шчырая і прыемная, задавальненне ад яе атрымалі ўсе ўдзельнікі.


