Ты – слова, ты – песня, мая Беларусь!
08.07.2025
3 ліпеня наша краіна, Рэспубліка Беларусь, адзначае Дзень Незалежнасці.
Для ўсяго беларускага народа гэты дзень з’яўляецца сімвалам нацыянальнага гонару і памяці. Дзень Незалежнасці сімвалізуе нязломнасць і адзінства духу беларускага народа, нагадвае аб векавой гісторыі нашай дзяржавы, багацці самабытнай культуры і духоўных традыцый, аб гераізме і адданасці нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў.
Гэта ўсенароднае свята для ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да Радзімы, да сваёй сям’і, родным і блізкім людзям. Наш святы абавязак -захаваць гістарычную праўду і памяць пра герояў, перадаваць яе будучым пакаленням, аберагаць і ўмацоўваць мір на нашай зямлі.
Напярэдадні свята ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася літаратурна-музычная гасцёўня “Ты – слова, ты – песня, мая Беларусь!”
У канцэртнай праграме гучалі вершы пра нашу любую Радзіму. А таксама песні і мелодыі ваеннай пары, сучасныя лірычныя песні і папулярныя класічныя творы вядомых кампазітараў.



