поиск в каталоге

стрелочка Тыдзень бацькоўскай любові “Карані свае – маці і тату – нібы вока сваё, беражы”

admin23.10.2024

Традыцыйна ў Беларусі 14 кастрычніка адзначаецца Дзень маці, а 21 кастрычніка святкуюць Дзень бацькі. З мэтай умацавання сямейных традыцый, захавання і папулярызацыі сямейных каштоўнасцей, развіцця цікавасці да вывучэння гістарычнай і культурнай спадчыны сваёй сям’і, малой радзімы, фарміравання грамадскіх і патрыятычных якасцей у моладзі час паміж гэтымі датамі аб’яўлены Тыднем бацькоўскай любові.

14 кастрычніка ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыўся святочны вечар-ушанаванне “Мама – імя ў сэрцы. Мама – святое слова…” з удзелам струннага квартэта музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

На працягу ўсяго тыдня ў бібліятэцы праходзіла інфармацыйна-асветніцкая акцыя “Карані свае – маці і тату – нібы вока сваё, беражы”. Падчас акцыі адбыўся шэраг мерапрыемстваў. Для самых маленькіх наведвальнікаў бібліятэкі і іх бацькоў была падрыхтавана культурна-дасугавая праграма “Разам весела чытаць!”; для навучэнцаў 1-х класаў СШ №64 прайшоў час добрых зносін да Дня маці “Родная. Адзіная. Самая любімая!”, а для навучэнцаў 3-х класаў СШ №187 была падрыхтавана інтэрактыўная літаратурна-гульнявая праграма да Дня бацькі «Ты для меня пример во всём».

Наведвальнікам бібліятэкі былі прапанаваны наступныя выставы кніг: кніжна-публіцыстычная выстава “Цудоўны свет любоўю матчынай”; кніжна-ілюстрацыйная выстава-павага “Свет мацярынства, свет кахання”;  выстава-парада бацькам па выхаванню дзяцей “Вянок усіх каштоўнасцей – сям’я”; тэматычны прагляд кніг  “Сямейная сага”; выстава-рэкамендацыя  для бацькоў “Дзіцячая гульня – лабараторыя творчасці”; кніжная выстава-прагляд да Дня бацькі “Па сілах вам любая справа…”. Працавала малявальная пляцоўка “Сям’я – чароўны сімвал жыцця”.