поиск в каталоге

стрелочка У гасцях у прынцэсы Гігіены

admin08.02.2023

У бібліятэцы № 21 прайшла сустрэча з выхаванцамі дзіцячага сада № 558 па тэме “Здаровы лад жыцця”. Гутарка вялася пра ўласную гігіену, правільнае харчаванне, дрэнныя звычкі і выкананне распарадку дня. Дзеці з захапленнем складалі працяг казкі пра правільнае харчаванне. Пра абавязковае чаргаванне працы і адпачынку адказ быў знойдзены ў вершы з пераблытаннымі радкамі. У канцы мерапрыемства дзецям былі ўручаны памяткі па фарміраванню звычак да здаровага ладу жыцця.