поиск в каталоге

стрелочка У свеце паэзіі

admin11.12.2025

10 снежня ў бібліятэцы  № 7 імя Якуба Коласа адбылася літаратурная гасцёўня “У свеце паэзіі” для навучэнцаў “Мінскага дзяржаўнага каледжа тэхнікі і тэхналогій будаўніцтва” г. Мінска.

На мерапрыемства былі запрошаны члены ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Іна Фралова і Рагнед Малахоўскі, якія пазнаёмілі моладзь са сваёй творчасцю.

Галоўнай мэтай была жывая размова пра магію верша, працэс стварэння тэкстаў і сілу роднага слова. Навучэнцы з цікавасцю слухалі выступоўцаў, задавалі пытанні. Асаблівым  момантам стала тое,  калі госці прачыталі ўрыўкі са сваіх новых твораў.

Сустрэча прайшла ў цёплай і натхняючай атмасферы, што спрыяла дыялогу паміж пакаленнямі. Мерапрыемства паказала, што паэзія застаецца жывой і зразумелай для сучаснай моладзі.