У войны и у Победы музыка своя
20.06.2025
18 чэрвеня ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося літаратурна-музычнае мерапрыемства “У войны и у Победы музыка своя”, прысвечанае 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Аўтар ідэі вечара і актыўны ўдзельнік праграмы – харавы дырыжор і спявак, лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Аляксандр Валодчанка. У праграме таксама прынялі ўдзел кіраўнік тэатральнай студыі “Акцёр” СШ № 218 Алена Вавнейка, знакамітая беларуская паэтка Таццяна Жылінская, маладая актрыса Паліна Лаппо, лаўрэаты вакальных фестываляў і конкурсаў Акцябрына Сулім і Наталля Папко, аўтар і выканаўца песень – Тамара Кашчэва.
На працягу вечара прагучалі наступныя песні: “От героев былых времен…”, “Огонёк”, “Жди меня”, “Эх, дороги”, “Тёмная ночь”, “Вальс фронтовой медсестры”, “Милосердие”, “Соловьи”, “Баллада о матери”, “Тишина”, “Поле памяти”, “Подзвігаў іх не забылі”, “Танго для всех”, “Поклонимся великим тем годам…”
Падчас мерапрыемства музычныя і літаратурныя кампазіцыі дынамічна змянялі адзін аднаго і служылі адной мэце: не даць прысутным забыцца пра тое, што адбылося 80 гадоў таму ў нашай краіне, якой цаной і якім болем гэта было дасягнута. Ніхто ў зале не застаўся абыякавым. Уразіў высокі ўзровень выканальніцтва выступоўцаў. Нотна-музычная бібліятэка вельмі ўдзячна ўсім, хто прымаў удзел у праграме “У войны и у Победы музыка своя” і спадзяецца на супрацоўніцтва ў будучыні.



