Усім сэрцам прырастаю да зямлі,дзе некалі зрабіла крок
06.02.2023
6 лютага бібліятэка № 19 правяла літаратурна-музычную гасцёўню “Усім сэрцам прырастаю да зямлі, дзе некалі зрабіла крок” з удзелам танцавальнай групы “Ведрусы” пад кіраўніцтвам Ніны Садоўнікавай. Душэўнасць, адкрытасць і музычнасць выканання ўдзельнікаў былі выдатнымі, а жывыя зносіны з гледачом, выканальніцкае майстэрства пакінулі незгладжальнае ўражанне ў душы ў кожнага гледача.
