поиск в каталоге

стрелочка Усё, чым жывём, пачынаецца з маці

admin17.10.2025

14 кастрычніка ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа адбылася літаратурна-музычная гасцёўня “Усё, чым жывём, пачынаецца з маці”.

Паэтычную вечарыну адкрыла супрацоўнік Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Іна Фралова, якая прадставіла ўдзельнікаў паэтычнага вечара. У мерапрыемстве бралі ўдзел Андрэй Скарынкін, Уладзімір Мазго, Зміцер Дземідовіч.

Музычным падарункам стала выступленне ансамбля цымбалістаў школы мастацтваў № 3 імя Фрэдэрыка Шапэна. Вялікаю асалоду слухачам прынеслі  музычныя кампазіцыі – папуры вядомых беларускіх мелодый, прысвечаных матулі.