Вечарына фартэпіяннай музыкі з Любоўю Глазавай прайшла ў нотна-музычнай бібліятэцы
01.06.2026
У нотна-музычнай бібліятэцы адбылася яркая сольная праграма «Танцавальная шкатулка». Гасцямі вечарыны сталі мінскія аматары класікі, а галоўнай гераіняй — лаўрэат міжнародных конкурсаў, уладальніца гранд-прэмій спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Любоў Глазава.
Сустрэча мела асаблівы ўрачысты характар: зусім нядаўна піяністка перамагла на Міжнародным конкурсе піяністаў «Мінск-2026» і заваявала залаты медаль на Першых маладзёжных Дэльфійскіх гульнях ШАС, якія прайшлі ў Бішкеку (Кыргызстан). Калектыў і чытачы бібліятэкі шчыра павіншавалі таленавітую зямлячку з высокімі ўзнагародамі.
Зараз Любоў Глазава працуе выкладчыкам у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на кафедры спецыяльнага фартэпіяна. Падчас сустрэчы выканаўца падзялілася гісторыяй свайго творчага шлях, які пачаўся ў сем гадоў, і распавяла пра прафесійныя планы.
Канцэртная праграма ўключыла ў сябе шэдэўры сусветнай і айчыннай класікі: ад французскага імпрэсіянізму да аргенцінскіх рытмаў. У залі прагучалі «Паланэз» С. Манюшкі, «Мазурка» К. Дэбюсі, «Мефіста-вальс» С. Пракоф’ева, «Лезгінка» С. Ляпунова, а таксама творы А. Хінастэры і Б. Бартака. Асаблівае месца заняла беларуская музыка — вальс А. Багатырова і «Беларускія сувеніры» І. Алоўнікава. Кожны нумар суправаджаўся цікавай гістарычнай даведкай ад піяністкі. Вечарына завяршылася шчырым дыялогам са слухачамі, сумеснымі фота і яркім выкананнем нумара на біс.

