Веды сёння – сіла і росквіт Беларусі заўтра!
08.09.2026
Першага верасня – дзень, калі кожны навучэнец робіць чарговы крок да сваёй прафесійнай будучыні. Каб стаць сапраўдным майстрам сваёй справы, патрэбны не толькі падручнікі. Патрэбны характар, воля, смеласць і ўменне пераадольваць цяжкасці.
Навучальны год у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы пачаўся з сустрэчы навучэнцаў каледжаў горада Мінска з акадэмікам Арктычнай грамадскай акадэміі навук, ганаровым палярнікам Расійскай Федэрацыі, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, майстрам спорту па турызму, удзельнікам і кіраўніком больш за 30 арктычных і антарктычных экспедыцый Уладзімірам Нікандравічам Драбо.
Палярная экспедыцыя пад кіраўніцтвам Уладзіміра Нікандравіча ўпершыню ў гісторыі ў аўтаномным рэжыме дасягнула Паўднёвага полюса планеты на механічным транспартным сродку. Менавіта Уладзімір Нікандравіч у студзені 2000 года здзейсніў гістарычнае дасягненне – упершыню ўстанавіў дзяржаўны сцяг Беларусі на Паўднёвым полюсе, а затым пакарыў і Паўночны. Біяграфія Уладзіміра Драбо ўнесена ў Беларускую спартыўную энцыклапедыю.
Падарожнік-экстрэмал прыйшоў падзяліцца сваім галоўным сакрэтам: як ставіць перад сабой мэты касмічнага маштабу і дасягаць іх, крок за крокам асвойваючы сваю прафесію. Падчас сустрэчы Уладзімір Нікандровіч распавёў пра свае вандроўкі: падарожжа на поўнач і поўдзень, на завоблочныя вяршыні, на скалістыя берагі бурных, парожыстых горных рэк, у тундру, у ледзяную антарктычную пустыню.
Навучэнцы з цікавасцю слухалі аповед падарожніка, задавалі пытанні. У канцы сустрэчы пісьменнік падарыў бібліятэцы адну з сваіх кніг пра падарожжы.



