Ветразі гісторыі
10.04.2024
Бібліятэка №4 імя М.В. Гогаля запрасіла сваіх наведвальнікаў на літаратурную гасцёўню ”Ветразі гісторыі”. У цэнтры ўвагі сустрэчы быў твор Уладзіміра Караткевіча “Сівая легенда”. Прысутныя пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка і падзяліліся ўраджаннямі ад прачытанай кнігі. Кожны меў магчымасць зачытаць урыўкі, якія найбольш спадабаліся. Абмяркоўваючы аповесць, удзельнікі згадвалі экранізацыю твора і аднайменную оперу. Аматары беларускай літаратуры, спрачаючыся па некаторым пытанням, сышліся ў адным: класічная літаратура – актуальная ў любыя часы.
