Вініл: гісторыя з працягам
22.01.2026
20 студзеня ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылася сустрэча з навучэнцамі 1 курса “Каледжа бізнэса і права”, прысвечаная вінілавым пласцінкам.
Пачалося мерапрыемства з выступу загадчыцы Маткоўскай Т. У., якая распавяла аб нотна-музычнай бібліятэцы, яе фондах, паслугах і магчымасцях.
Далей адбыўся прагляд прэзентацыі “Вініл: гісторыя з працягам”. Навучэнцы праслухалі кароткі экскурс у гісторыю вінілавых пласцінак і прылад, якія іх прайграюць, паглядзелі відэа пра сакрэты тэхналогіі вытворчасці пласцінак, атрымалі інфармацыю аб музычнай калекцыі вінілавых пласцінак нашай бібліятэкі (былі паказаны прыклады пласцінак розных напрамкаў музыкі) і пласцінак з іншай інфармацыяй (гаворкі палітычных дзеячаў, тэатральныя пастаноўкі, вершы, літаратурныя кампазіцыі і інш.).
У другой частцы сустрэчы навучэнцы праслухалі падборку музычных кампазіцый, прайграных на прайгравальніку. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі падзяліліся ўражаннямі: навучэнцам вельмі падабалася сустрэча з вінілавымі пласцінкамі! Спадзяемся на наступныя сустрэчы з моладзю ў нашай бібліятэцы!
