поиск в каталоге

стрелочка Віртуальны заапарк

admin24.08.2026

 21 жніўня ў бібліятэцы № 21 было па-асабліваму шумна і весела. Мы прымалі ў гасцях выхаванцаў дзіцячага сада №558, якіх запрасілі на займальны віктарынны кактэйль пад назвай “Віртуальны заапарк”.

 Паколькі сапраўдныя звяры не маглі прыйсці да нас у госці, мы вырашылі прывесці іх на вялікі экран! Бібліятэкар бабіч Таццяна Аляксандраўна падрыхтавала для дзяцей цікавы аповед пра жыхароў Мінскага гарадскога заапарка. Дзякуючы яркім слайдам, хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі “пабываць” у гасцях у экзатычных жывёл, даведацца пра іх звычкі і цікавыя факты з жыцця.

Сустрэча прайшла ў фармаце інтэрактыўнай віктарыны. Маленькія госці з вялікім задавальненнем адгадвалі загадкі пра звяроў, дзяліліся сваімі ведамі і наперабой адказвалі на пытанні. Было прыемна бачыць, як гараць вочы ў дзяцей, калі яны пазнавалі на экране любімых жывёл.