поиск в каталоге

стрелочка Вітаем лютаўскія святы!

admin16.02.2023

16 лютага 2023 года ў бібліятэцы-філіяле № 1 імя Л.М. Талстога Мінскі літаратурны клуб “Экватар” прадставіў імпрэзу “Вітаем лютаўскія святы!”, прысвечаную шматлікім святочным датам, што адзначаюцца ў апошнім зімовым месяцы. Вядучым мерапрыемства стаў паэт, пісьменнік, журналіст, кіраўнік літаратурнага клуба “Экватар” Вячаслаў Корбут. У рамках мерапрыемства выступілі: паэтка, пісьменніца, журналістка, шэф-рэдактар альманаха “Літаратурны экватар” Інга Вінарская; паэт, пісьменнік, музыкант Зміцер Захарэвіч; паэт і бард Кірыл Бандзерс; паэт, празаік, бард Юрась Нераток; паэт, празаік, драматург Глеб Ганчароў; паэт, пісьменнік Валянцін Шведаў; паэтка, пісьменніца Таццяна Пратасевіч; паэтка, педагог, музыкант Святлана Ефіменка; навукоўца, Раіса Марозава.           

Прысутнічалі выкладчыкі і навучэнцы Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага і Мінскага дзяржаўнага энергетычнага каледжаў.