Восеньскія паэтычныя чытанні
12.10.2023
Бібліятэка – гэта звычайнае і ў той жа час дзіўнае месца, дзе не толькі “жывуць” кнігі, але гэта і месца сустрэчы аматараў прыгожага і шчырага паэтычнага слова. Ужо шмат гадоў у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы праходзіць цыкл літаратурных сустрэч “Паэтычныя чытанні”, арганізаваныя сумесна са сталічным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. 10 кастрычніка ў “ВОСЕНЬСКІХ ПАЭТЫЧНЫХ ЧЫТАННЯХ” прынялі ўдзел выдатныя беларускія мастакі слова: Анатоль Аўруцін, Зміцер Дземідовіч, Уладзімір Мазго, Іна Фралова.
Галоўны рэдактар часопіса «Новая Немига литературная» Анатоль Аўруцін – чалавек вялікага паэтычнага ўзроўню, першы беларускі лаўрэат Вялікай літаратурнай прэміі Расіі чытаў любоўную лірыку, якая ў паэта такая моцная, шматаблічная і такая значная ў жыцці.
Паэт Уладзімір Мазго зачараваў моладзь сваёй паэзіяй. Паэзія – гэта мелодыя душы, якая яскрава выражана ў паэтычных строках Уладзіміра Мазго. Песні на яго вершы і сёння гучаць у эфіры.
На літаратурнай сустрэчы выступіў паэт-лірык, паэт-гумарыст Зміцер Дземідовіч, які пачынаў сваю творчасць з прозы, а потым падоўжыў у паэзіі. Ен адзіны з плеяды пісьменнікаў-коласаўцаў.
Паэты не толькі чыталі вершы. Яны шчыра дзяліліся пачуццём любові да тых месцаў, адкуль пачалося іх жыццё. Так, паэтка і вядучая імпрэзы Іна Фралова чытала вершы, прысвечаныя памяці родных – дзядуле і бабуле, якія прынялі ўдзел у яе выхаванні.
Госці паэтычнай сустрэчы – фальклорны гурт “Явар” сярэдняй школы № 159 г.Мінска прыгадалі спадчыну. Яны правялі музычны экскурс у свята восені “Багач”, якое сімвалізуе ў беларусаў заканчэнне збору ўраджаю. Удзельнікі гурта выканалі беларускія народныя песні ў аўтэнтычнай манеры, паказалі гледачам каларытную палітру народнага танца.

