поиск в каталоге

стрелочка “Встречи у костра”

admin27.06.2022

2 чэрвеня ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылася вечарына аўтарскай песні “Встречи у костра”.

У канцэрце прынялі ўдзел тры таленавітых спявачкі, якія захапіліся аўтарскай песняй яшчэ ў студэнцкія гады і паспяхова працягваюць гэту справу. Гэта Галіна Дораш (аўтар-выканаўца, вакал), Марыя Касцюк (гітара,вакал),Святлана Суміна (гітара, фартэпіяна,вакал). Прагучалі песні з рэпертуара Ю.Кіма, Б.Акуджавы,А.Дольскага, А.Івашчанкі і Г.Васільева, Ю.Візбара, А.Суханава, Н.Матвеевай, Ю.Кукіна, А.Міцяева і шмат-шмат іншых. Канцэрт быў доўгім, больш за дзве гадзіны,у чытальнай зале не было свабодных месцаў.

З першай песні прысутныя пачалі падпяваць выканаўцам. Гэта быў не звычайны канцэрт, шмат інфармацыі пра жыццё і творчасць падрыхтавалі і выканаўцы, і супрацоўнікі бібліятэкі. Гэта былі ці цікавы расказ, ці асабістыя ўспаміны, ці конкурс на лепшыя веды гэтага напрамку музыкі.

Напрыклад, у 1963 годзе А.Гарадніцкі напісаў песню “Атланты”, якая шмат гадоў была неафіцыйным гімнам Эрмітажа. А зараз гэту цудоўную песню вось ужо чатыры гады выкарыстоўваюць як афіцыйны гімн музея. Дырэктар музея назваў гэтую з’яву гістарычнай, бо нідзе ў свеце музеі не маюць асабістай песні, тым больш  ніякага гімна. Зараз яна адчыняе кожную цырымонію ў музеі.

У гэтым і ёсць адметнасць аўтарскай песні, што кожная з іх мае вельмі цікавую гісторыю стварэння і творчага жыцця, у ёй галоўную ролю іграе тэкст, а не музыка. Не хавалі слёз слухачы, калі выконвалася песня – сімвал блакаднага Ленінграда “Волховская застольная”, гучалі і іншыя песні ваенна-патрыятычнай тэматыкі.

“Встречи у костра”