Всё, что было не со мной, помню
17.05.2024
17 мая ў нотна-музычнай бібліятэцы адбыўся вялікі канцэрт, літаратурна-музычная праграма “Всё, что было не со мной, помню”, прысвечаны Дню Перамогі і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На сустрэчу з слухачамі мы запрасілі клубы аўтарскай песні “Фрегат” (Цэнтра дадатковай адукцыі дзяцей і моладзі “Маяк” г.Мінска) і “Ветер странствий” (Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ранак” г.Мінска), з якімі бібліятэка супрацоўнічае шмат год. Стала добрай традыцыяй рыхтаваць праграму менавіта да гэтых важных святаў для нашай краіны і ўсяго сусвета. У канцэрце прынялі ўдзел падлеткі 1-га і 2-га года навучання вакалу і ігры на гітары. Пачалося першае аддзяленне з цудоўнай папулярнай песні “Смуглянка” з кинафильма “В бой идут одни старики” , потым “В землянке”, “Тёмная ночь”, “Махнём не глядя”, “На безымянной высоте”, “Журавли”, “Десятый батальон”, “Вечный огонь”, “О героях былых времён”. Завяршылі сваё выступленне хлопчыкі і дзяўчынкі песняй С.Трафімава “Родина”. Прысутныя ў зале не хавалі слёзы на вачах, спявалі разам з дзецьмі. Усе вельмі хваляваліся, бо калі пра вайну спяваюць падлеткі,ведая пра яе толькі з падручнікаў, але спяваюць так пранікнёна і шчыра, мы ўпэўнены,што ніколі не перарвецца сувязь часоў, нашы дзеці захаваюць памяць і павагу да сваіх продкаў. Другое аддзяленне канцэрта – доўгачаканая сустрэча са знакамітымі артыстамі, аўтарамі-выканаўцамі, лаўрэатамі і дыпламантамі конкурсаў аўтарскай песні Інэсай Кароль і Сяргеем Антонавым. Прагучалі песні “Размышления на 9 мая”, “Полчаса тишины”, “21 июня”, “В осеннем парке городском”, “Почтальонка”, “А может не было войны”, “Через всю войну”, “Ровесников следы” і іншыя.

