поиск в каталоге

стрелочка Вяртанне да вытокаў

admin11.08.2022

У Год гістарычнай памяці вельмі актуальнымі і запатрабаванымі сталі мерапрыемствы для юных чытачоў, якія вяртаюць у наша багатае гістарычнае мінулае. Па–сапраўднаму дакрануцца да тых далёкіх часоў, калі жылі нашы продкі, дапамагаюць аўтэнтычныя рэчы, альбо музейныя экспанаты.
У гэтым упэўніліся вучні сярэдняй школы № 117 пад час наведвання “Бабулінага кутка”, які месціцца ў бібліятэцы-філіяле № 13. З вялікай цікавасцю і ўвагай дзеці слухалі аповед пра мінуўшчыну, задавалі шмат пытанняў пра прызначэнне экспанатаў, а таксама самі актыўна ўдзельнічалі ў размове. “Вяртанне да вытокаў” атрымалася!