Выдатная пара–канікулы!
03.11.2023
Восеньскія канікулы ўсяго тыдзень, але які!? Прырода падаравала дзецям сонечныя пагодлівыя дзянёчкі.
Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы па традыцыі правяла вясёлыя пазнавальныя канікулы з навучэнцамі сярэдніх школ № 28, 64 і гімназіі № 30 горада Мінска.
У восеньскім паветры лунае не толькі жоўтае лісце, пранізлівы вецер. Яе дыханне натхняе на ідэі. Дзеці не толькі даведаліся шмат пра восень, але і пра тое, як прырода рыхтуецца да зімы: хто з птушак пакідае нас першымі, а хто і застаецца з намі зімаваць. Шмат загадак і карагод дапоўнілі настрой. У госці ў бібліятэку дзеці прыйшлі падрыхтаванымі. Яны прачыталі вершы пра восень нашых славутых песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа і вялікага рускага паэта, які вельмі любіў восень – Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна.
А яшчэ навучэнцы даведаліся, што можа восень пакінуць аб сабе на памяць. Лісточкі, якія прынеслі дзеці з сабой, прымацавалі да паперы і падпісалі назву дрэва. Такім чынам яны зрабілі першую старонку свайго будучага альбома- гербарыя.

