поиск в каталоге

стрелочка Я ў будні і святы люблю свой раён

admin15.03.2023

15 сакавіка ў бібліятэцы № 19 адбылася літаратурна-музычная гасцёўня «Я ў будні і святы люблю свой раён»! Мерапрыемства было прымеркавана да 85-годдзя Кастрычніцкага раёна і Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Бібліятэкар азнаёміла ўсіх – прысутных з замацаванымі ў Канстытуцыі правамі і абавязкамі грамадзян.

У святочнай праграме прынялі ўдзел танцавальная група “Ведрусы” ,музычна-вакальны ансамбль «Жалейка», выдатны музыкант Таццяна Любімава, паэтэса, пісьменніца і мастак-ілюстратар Наталля Алейнікава.

Музычна-вакальны ансамбль “Жалейка” парадаваў прысутных гасцей выкананнем народных песень пад акампанемент гармоніка, танцавальная група “Ведрусы” ў яркіх касцюмах запальна станцавала дынамічныя танцы. Таццяна Любімава выканала на віяланчэлі творы Шуберта,Чайкоўскага і Глебава, паэтэса Наталля Алейнікава прачытала свае цудоўныя вершы і праспявала выдатную песню.

У завяршэнні праграмы ўдзельнікі мерапрыемства станцавалі фінальны танец для гледачоў, зарадзіўшы ўсіх пазітывам і вясновым настроем.